Сяргей Пярфільеў

дырэктар будаўнічай крамы

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 5 студзеня 1975

Дата затрымання: 17 лютага 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 21 лістапада 2022

Групы: Бізнесмены

Справы: Пратэсты Жлобін

Сяргей Валер'евіч Пярфільеў — жыхар Жлобіна, дырэктар будаўнічага крамы "СтройПрактик".

Сяргей удзельнічаў у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года пасля выбара прэзідэнта. На акцыі яму разбілі галаву. Вядома таксама, што яго крама 26 кастрычніка падтрымала агульнанацыянальны страйк, пасля чаго ўлады прымусілі арэндадаўцу разарваць дамову арэнды памяшкання.

А ў канцы лютага Сяргея затрымалі па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Сяргею прад'явілі абвінавачванне, ён знаходзіцца пад вартай у СІЗА №3 у Гомелі.

2 чэрвеня 2021 года суд Жлобіна і Жлобінскага раёна вынес прысуды Сяргею Пярфільеву і яго сыну Станіславу Пярфільеву. Іх прызналі вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прызначылі пакаранне: два гады пазбаўлення свабоды ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову — "хатняй хіміі".

Сяргей цалкам адбыў тэрмін і 21 лістапада 2022 г. выйшаў на волю з ПК № 3 (Віцьба).

У Жлобіне бацьку і сына асудзілі за ўдзел у жнівеньскіх падзеях

Іх прызналі вінаватымі паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»