Сяргей Піліпак

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Барэйка Дзяніс

Пракурор: Пяркоўскі Валерый

25 студзеня 2022 года суд Маладзечна і Маладзечанскага раёна вынес прысуд Сяргею Піліпаку. Яго прызналі вінаватым паводле арт.369 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “хатняй хіміі”. Таксама суддзя Дзяніс Барэйка пастанавіў канфіскаваць у абвінавачанага кампутар. Дзяржабвінавачанне падтрымаў памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Валерый Пяркоўскі.

Сяргей цалкам прызнаў віну. Яго прызналі вінаватым у тым, што ён абразіў участковага міліцыянта з Бабруйску Андрэя Комара: напісаў пад пастом у “Аднакласніках” слова “херой” у ягоны бок. Экспертыза прызнала каментар ненарматыўнай лексікай, ён нібыта абразіў і нанёс непапраўную шкоду гонару і рэпутацыі міліцыянта. Пост змяшчаў звесткі пра затрыманні падчас шэсця настаўніц і вучаніц, у якіх быў задзейнічаны Андрэй Комар.

Пракурор Пяркоўскі запрасіў для Комара два гады “хатняй хіміі”, суддзя Барэйка вырашыў пакараць абвінавачанага 1,5 гадамі “хатняй хіміі”.

1,5 года “хатняй хіміі” – за слова “херой”

25 студзеня суд Маладзечна і Маладзечанскага раёна вынес прысуд Сяргею Піліпаку. Яго прызналі вінаватым паводле арт.369 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “хатняй хіміі”. Таксама суддзя Дзяніс Барэйка пастанавіў канфіскаваць у абвінавачанага кампутар. Дзяржабвінавачанне падтрымаў памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Валерый Пяркоўскі.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»