Сяргей Парфяненка

Дата нараджэння: 18 студзеня 1967

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Разумовіч Дзмітрый

Сяргея Парфяненка абвінавацілі у абразе прадстаўніка улады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч.

У Оршы 4 студзеня 2022 года вынесены прысуд. Суд прызнаў Парфяненку вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

У якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды ён павінен выплаціць супрацоўніку ДАІ 1750 рублёў.

Вядома, што Сяргей Парфяненка меў намер абскардзіць судовы вырак.

Знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. 

Два гады "хіміі" за абразу аршанскага даішніка

У Оршы 4 студзеня вынесены прысуд Сяргею Парфяненку, якога абвінавацілі у абразе прадстаўніка улады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»