Сяргей Назаранка

Дата нараджэння: 3 чэрвеня 1990

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Емельянчанка Вольга

Назаранка Сяргей Сяргеевіч быў асуджаны судом Савецкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса да 2 гадоў і 6 месяцаў "хатняй хіміі". 5 снежня 2023 года справу разгледзела суддзя Емельянчанка Вольга.

29 снежня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мужчыну асудзілі за ўдзел у Маршы ў будынку ўніверсітэта перад студэнтамі і выкладчыкамі

Стала вядома, што 5 снежня 2023 году 33-гадовага спецыяліста аддзела продажаў Сяргея Назаранка асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»