Сяргей Навумчык
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 лютага 1987
Дата затрымання: 9 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Чарапанава Святлана
Групы: Дзяржслужачыя
Справы: Справа ЧКБ
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сяргей Аляксандравіч Навумчык — супрацоўнік Міністэрства адукацыі, яго абвінавацілі у перадачы звестак у ЧКБ. Затрымлівалі Навумчыка брутальна: некалькі сілавікоў раптам наляцелі на яго, калі мужчына спакойна ішоў па двары шматпавярховіка. Як сцвярджаюць у ГУБАЗіК, жыхар Мінска у "экстрэмісцкіх" чатах пісаў каментары з заклікамі да сілавога супраціву органам унутраных спраў (сілавікі паказалі некалькі паведамленняў, датаваных жніўнем 2020 года), а таксама даслаў у бот канала "Чорная кніга Беларусі" асабістыя звесткі некалькіх суддзяў.
Асуджаны Мінскім гарадскім судом да двух гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Справу разгледзела суддзя Чарапанава 1 і 2 чэрвеня 2023 года.
Знаходзіцца ў спісе "Асоб, якія датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці".
30 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбыў тэрмін цалкам і выйшаў на волю з ПК-15 30 ліпеня 2024 года.