Сяргей Навумаў
Дата нараджэння: 21 чэрвеня 1968
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Макарэвіч Ігар
Навумаў Сяргей Юльянавіч быў асуджаны ў Віцебскім абласным судзе ў закрытым судовым слуханні 7 жніўня 2024 года паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы) і ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Суддзя Макарэвіч Ігар Міхайлавіч.
Пра затрыманне мужчыны стала вядома 16 траўня. «Пакаяльнае» відэа з ім з'явілася ў адным з праўладных тг-каналаў. У ім Сяргея абвінавачвалі ў допісах, «якія абразілі Лукашэнку». Мужчына паходзіць з гарадскога пасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна. Працаваў на розных рабочых спецыяльнасцях. Сяргей захапляецца нумізматыкай і байкерствам.
30 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.