Сяргей Мыц

«справа Зельцэра»

Дата нараджэння: 2 студзеня 1983

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Брэган Яўген

Мыц Сяргей Аляксандравіч быў асуджаны па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса РБ да 2 гадоў 6 месяцаў "хатняй хіміі" і штрафу ў памеры 70 базавых велічынь (2240 рублёў). Справу рассматрываў суддзя Яўген Брэган.
Сяргей - жыхар Брэста, пасля перастрэлкі ў кватэры Зельцэра ў сацсетцы «Вконтакте» напісаў каментар: «Чэл застрэліў бандыта, які ўварваўся ў яго кватэру». Менш чым праз суткі каментар выдаліў, але яго ўсё роўна затрымалі (ужо пасля выдалення паведамлення). Мужчыну змясцілі ў СІЗА, на другі дзень знаходжання там у Сяргея здарыўся гіпертанічны крыз, яго шпіталізавалі.

У ходзе следства першапачаткова абвінавачваўся па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт.369 (Знявага прадстаўніка ўлады) і арт.130 (Распальванне варожасці). Потым абвінавачанне па другім артыкуле знялі — хаця абвяшчаючы абвінавачанне, пракурорка не раз ужывала фразу «з мэтай распальвання варожасці». Сам Сяргей Мыц такую трактоўку адмаўляў, сцвярджаючы, што не меў злога намеру. Але на судзе поўнасцю прызнаў віну па артыкуле 369 КК.

Суд адбыўся 21 кастрычніка 2022 года, мужчыне прысудзілі абмежаванне волі і штраф на суму 70 базавых велічыняў (2240 рублёў).

В Бресте осудили еще одного человека по «делу Зельцера» [Обновлено]

«Чел застрелил бандита, вломившегося в его квартиру»

Брестчанин, осужденный по делу Зельцера: «Лучше бы мне руки вывернули, чтобы я не взял телефон…»

В Бресте осужден еще один комментатор по делу Зельцера. Он полностью признал свою вину по поводу высказанной «негативной оценки» в отношении сотрудника КГБ.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»