Сяргей Муравейка
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 14 ліпеня 2022
Суддзя: Шчэрба Юльяна
Справы: Пратэсты Баранавічы
Сяргей Муравейка 1989 года нараджэння, быў асуджаны за здзек над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь (арт. 370 КК РБ).
Справу разглядала суддзя Юльяна Шчэрба.
Судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 28 чэрвеня разгледжаная крымінальная справа. Суд прызнаў Муравейку вінаватым у здзеку над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь і на падставе арт. 370 КК прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год.
Баранавічы: год “хіміі” за сарваны з будынка дзяржаўны сцяг