Сяргей Муха

Дата нараджэння: 26 кастрычніка 1978

Дата затрымання: 19 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчэрба Юльяна

Сяргей Мікалаевіч Муха мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўнагадовае дзіця. Працаваў у прыватнай кампаніі начальнікам аддзела прадаж. Яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Сяргея затрымалі 19 верасня 2022 года па фотаздымках з пратэстаў. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што 6 верасня 2020 года ён удзельнічаў у “Маршы адзінства” у Мінску, ідучы па праспекце Незалежнасці і перашкаджаў руху грамадскага транспарта. Таксама яму паставілі ў віну выкарыстанне нацыянальнага беларускага сцяга.

У судзе Цэнтральнага раёну Мінска 20 снежня 2022 года суддзя Юліана Шчэрба прызначыла Сяргею тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Мужчыну асудзілі на тры гады “хатняй хіміі” за ўдзел у “Маршы адзінства”

У судзе Цэнтральнага раёну Мінска 20 снежня 2022 года асудзілі Сяргея Муху паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юліана Шчэрба прызначыла Сяргею тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»