Сяргей Міселя

Дата затрымання: 16 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 16 чэрвеня 2021

Дата вызвалення: 20 верасня 2023

Суддзя: Крапачоў Аляксей

Сяргея Міселію абвінацілі паводле ч. 1 артыкула 366 Крымінальнага кодэкса (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы). Да суда Сяргей працаваў мэнэджэрам па продажах, ён жанаты, выхоўвае дзяцей трох і шасці гадоў.

Пракурор запрасіла для Міселі два гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд вынес 16 чэрвеня 2021 года суддзя Аляксей Крапачоў. Сяргея Міселю ўзялі пад варту ў зале суда. Адбываў пакаранне ў ПК № 2

Па падліках праваабаронцаў, вызвалены ў 2023 г. 

Мужчына павесіў БЧБ-сцяг ля школы і пасварыўся з вартаўніком. Яго адправілі ў калонію на два гады

У судзе Мінскага раёна адбыўся разгляд крымінальнай справы супраць жыхара аграгарадка Замасточча Сяргея Міселі, абвінавачанага паводле ч. 1 артыкула 366 Крымінальнага кодэкса (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»