Сяргей Міраеўскі
асуджаны на 2,5 гады "хіміі"
Дата нараджэння: 29 сакавіка 1991
Дата затрымання: 3 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: Выпраўленчая ўстанова адкрытага тыпа №43

Сяргей Міраеўскі — жыхар Светлагорска, абвінавачаны і асуджаны па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Згодна з абвінавачваннем, ён 11 жніўня зрабіў допісы ў тэлеграм-канале “Светлагорск для жыцця”, у якіх заклікаў грамадзянаў збірацца не на галоўнай плошчы горада, а каля гандлёвага цэнтру “Бярозкі”, бо там у выпадку гвалту з боку міліцыянтаў можно схавацца ў прылеглым лесе. Таксама Сяргей Міраеўскі заклікаў пратэстоўцаў трымацца групамі па 70-100 чалавек, выкарыстоўваць драўляныя паддоны для абароны сябе, зацягваць міліцыянтаў у двары, здымаць з іх форму, сцягваць ім рукі і ногі сцяжкамі ці скотчам.
Міраеўскі быў затрыманы 11 жніўня і ўтрымліваўся пад вартай трое сутак, пасля чаго ў дачыненні да яго была прымененая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб невыяздзе.
21 снежня 2020 года ў судзе Светлагорскага раёна суддзя Аляксандр Валодзькін прызнаў Сяргея Міраеўскага вінаватым і пакараў яго 2,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Трэцяга сакавіка Сяргей Міраеўскі пачынае адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №43 у Магілёве.