Сяргей Міцковіч

Дата нараджэння: 9 студзеня 1963

Дата затрымання: 5 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Брэган Яўген

Пракурор: Харавец

Міцковіч Сяргей Яўгенавіч з 5 жніўня 2023 года ў чаканні суда знаходзіўся пад хатнім арыштам. Справу разглядаў Маскоўскі суд горада Брэста 4 верасня 2023 года.

Пракурор Харавец запрасіў 2 гады "хатняй хіміі" і штраф памерам 3700 рублёў. Суддзя Яўген Брэган менавіта столькі і прызначыў.

Берасцейца асудзілі за каментар "скоты" пад відэа з праўладнага мітынга каля амбасады Украіны

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 60-гадовага Сяргея Міцкевіча асудзілі за каментары пад відэа з праўладнага мітынга пасля пачатку паўнамаштабнай вайны каля ўкраінскай амбасады ў Мінску, у якім прынялі ўдзел, у тым ліку Алег Гайдукевіч, Рыгор Азаронак і Юрый Васкрасенскі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»