Сяргей Мазоль
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 11 траўня 1994
Дата затрымання: 9 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 5 верасня 2023
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Груда Кацярына
Пракурор: Ярошык Аляксей
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Памілаванне / амністыя
Сяргей Уладзіміравіч Мазоль асуджаны Брэсцкім абласным судом паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. З 21 па 23 чэрвеня 2023 года справу разглядала суддзя Груда Кацярына.
Падставай для крымінальнай справы стала тое, што 11 сакавіка 2022 года Мазоль адправіў у тэлеграм-бот «Рэдакцыя NEXTA» адно паведамленне: «Столін, Брэсцкая вобласць. Мяжа з Украінай. Пацвярджаю, што былі выпушчаныя ракеты са знішчальніка». Па версіі абвінавачання, такім чынам Сяргей Мазоль наўмысна садзейнічаў дзейнасці "экстрэмісцкага фарміравання NEXTA".
Аднак на судзе Мазоль казаў, што пра статус «экстрэмісцкага фармавання» ля тэлеграм-канала «NEXTA» даведаўся «толькі 4 месяцы таму» (гэта значыць у лютым 2023). Калі даведаўся пра статус, адпісаўся (а таксама адпісаўся ад “BYPOL”, “Беларускі Гаюн”, “Рэальная Беларусь”).
Вядома, што Сяргея асудзілі да 2 з паловай гадоў пазбаўлення волі.
Пятага верасня 2023 году адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда. Прысуд набыў моц. Сяргей адбываў пакаранне ў ПК-15.
8 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Вызвалены 16 верасня 2024 г. па памілаванні.