Сяргей Марцалеў
палітычны дзеяч
Дата затрымання: 23 снежня 2010

Фота "Радыё Свабода"
На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году кіраваў выбарчым штабам Міколы Статкевіча. Уначы 23 сьнежня зьняты зь цягніка, якім ехаў у Варшаву.
Арыштаваны, зьмешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 4 красавіка абвінавачаньне зьмянілі на мякчэйшае — арганізацыя і рыхтаваньне дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Да суду знаходзіўся ў сьледчым ізалятары КДБ.
16 траўня 2011 году судзьдзя Заводзкага раённага суду Менску Жанна Брысіна асудзіла яго на 2 гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.