Сяргей Мацюхевіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 24 траўня 1990

Дата затрымання: 15 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 16 верасня 2024

Суддзя: Сянько Руслана

Пракурор: Буры Генадзь

Групы: Бізнесмены

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Справы: Пратэсты Брэст

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Сяргей Сяргеевіч Мацюхевіч — індывідуальны прадпрымальнік з Брэста, якога абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Руслана Сянько, дзяржабвінавачанне падтрымліваў пракурор Генадзь Буры.

Напачатку судовага працэсу, 1 лістапада, выйшла неспадзяванка: Сяргея Мацюхевіча да пачатку суда абвінавачвалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса за паведамленні ў Інтэрнэце. Аднак па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса суддзя Сянько вызваліла мужчыну ад пакарання, бо па гэтым абвінавачанні выйшлі тэрміны даўніны, паведамляе "Берасцейская вясна".

А вось па ч. 1 арт. 130 КК Сяргея прызналі вінаватым. Як паведаміў пракурор у роліку дзяржаўных СМІ, Мацюхевіча абвінавачвалі ў тым, што 15 ліпеня 2020 года пры дапамозе тэлефона і Інтэрнэту ён падахвочваў грамадзян да ўжывання гвалту ў дачыненні да сілавікоў.

У Брэсцкім абласным судзе 3 лістапада 2022 года вынесены прысуд. Руслана Сянько прызнала Сяргея вінаватым і прысудзіла яго да пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Неўзабаве мужчыну перавялі з СІЗА-7 у баранавіцкі СІЗА-6.

У студзені 2023 г. палітвязня дадалі ў спіс "асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", а таксама ў спіс "асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Адбываў пакаранне ў ПК № 17

Выйшаў на волю 16 верасня 2024 года па памілаванні.

"Падахвочваў грамадзян да ўжывання гвалту ў дачыненні да сілавікоў": у Брэсце асудзілі прадпрымальніка

У Брэсцкім абласным судзе 3 лістапада вынесены прысуд індывідуальнаму прадпрымальніку Сяргею Мацюхевічу, якога абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт 369 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»