Сяргей Лялін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 ліпеня 1971
Дата затрымання: 11 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 траўня 2024
Суддзя: Серакова Вольга
Групы: Ваенныя
Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост
Справы: Пратэсты Мінск
Сяргей Дзмітрыевіч Лялін — вайсковы пенсіянер у званні падпалкоўніка. Вядома, што ён удзельнічаў у пратэстах — яго затрымлівалі на нядзельным маршы 8 лістапада 2020 года. Быў пазбаўлены вайсковага звання Аляксандрам Лукашэнкам.
11 ліпеня 2022 года ён быў прызнананы вінаватым у абразе Лукашэнкі (ч. 1. арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
Суддзя Вольга Серакова вынесла прысуд ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Напрыканцы лістапада 2022 г. судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда задаволіла пратэст пракурора Бабруйскага раёна аб змене прысуду суда Бабруйскага раёна і г. Бабруйска. Апеляцыйным вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда пратэст задаволены ў поўным аб'ёме — тэрмін канчатковага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі па сукупнасці злачынстваў павялічаны да двух гадоў.
20 траўня 2024 года Сяргей выйшаў на волю з наваполацкай калоніі № 1, цалкам адбыўшы тэрмін.
Суд змяніў тэрмін пакарання, вынесены жыхару Бабруйска. Пратэст падала пракуратура