Сяргей Лебядзінскі

Дата нараджэння: 7 верасня 1982

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Жарко Таццяна

Лебядзінскі Сяргей Уладзіміравіч асуджаны судом Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і прысудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Справу разглядалі 4 і 5 траўня 2023 года.

Яго судзілі за два каментары ў бок двух прадстаўнікоў улады, якія ён пакінуў у 2020 годзе. Кожнаму Лебядзінскі мусіць выплаціць па 1 500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды — хаця пацярпелыя прасілі па 2 000 рублёў. Акрамя гэтага, ён вінен дзяржаве 3 700 рублёў штрафу і 222 рубля дзяржпошліны.

Прысуд агучыла Таццяна Жарко. Лебядзінскі прызнаў віну.

Лінгвістычная экспертыза пацвердзіла негатыўную ацэнку аднаго з каментароў тым, што слова, якое ўжыў Лебядзінскі, «обладает отрицательной коннотацией, реализует тематический запрет, связанный с аллюзией на табуированную сферу — образ телесного низа».

26 траўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»