Сяргей Лапко
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 7 сакавіка 1977
Дата затрымання: 4 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 4 лютага 2022
Дата вызвалення: 2 лютага 2024
Суддзя: Рамашка Кацярына
Пракурор: Бараноўскі Аляксей, Багатка Вадзім
Справы: Справа карагодаў
Сяргей Уладзіміравіч Лапко - фігурант крымінальнай справы "карагодаў", узбуджанай пасля акцыі пратэсту ў Брэсце 13 верасня 2020 года. Сяргея асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
2 лютага 2024 г. выйшаў на волю з ПУАТ № 49.
Да 1,5 года калоніі: у Брэсце асудзілі дзявятую і дзясятую партыю па "справе карагодаў"