Сяргей Лагуткін
Дата нараджэння: 19 верасня 1979
Дата затрымання: 13 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі строгага рэжыму
Суддзя: Шаціла Сяргей
Месца зняволення: СІЗА-1

Сяргей Сяргеевіч Лагуткін быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Як устаноўлена следствам, Сяргей Лагуткін у вячэрні час з 9 па 10 жніўня 2020 года рухаўся ў калоне пратэстоўцаў разам з іншымі асобамі па праспектах Пераможцаў і Машэрава ў Мінску, станавіўся “ў счэпку локцямі". Таксама ён разам з іншымі выкрыкваючы лозунгі, блакаваў і перагароджваў шлях аўтамабілям, што прывяло да парушэння працы грамадскага транспарту. На законныя патрабаванні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагаваў.
На суровасць пакарання паўплывала наяўнасць ранейшай судзімасці (па ёй ён адбываў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу).
![]()
За счэпку на праспекце Пераможцаў у Мінску - два гады калоніі строгага рэжыму