Сяргей Кузняцоў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Капцэвіч Алена

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост

Справы: Пратэсты Мінск

Суд Заводскага раёна Мінска 19 кастрычніка 2020 года асудзіў 66-гадовага мінчука Сяргея Кузняцова па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса – супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, на 1 год 6 месяцаў «хатняй хіміі». Пенсіянера абвінавацілі ў тым, што ён пагражаў супрацоўнікам АМАПа нажом, калі тыя ўзломвалі дзверы ў ягоную кватэру пасля таго, як ён патэлефанаваў у міліцыю і папрасіў прыцягнуць Лукашэнку за абразу Віктара Бабарыкі. Мінчуку за гэта стрэлілі ў грудзі з помпавай стрэльбы. 

Справу разглядала суддзя Завадскога раёна Мінска Алена Капцэвіч. Маніторынг судовага пасяджэння ажыццяўляў праваабаронца «Вясны» Аляксей Лойка. Судовае разбіральніцтва заняло адзін дзень.

19 кастрычніка 2020 года суддзя прызнала яго вінаватым па гэтым артыкуле, і пакарала Сяргея Кузняцова 18 месяцамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Пенсіянера асудзілі на 18 месяцаў "хатняй хіміі" за супраціў АМАПаўцам пры ўзломе дзвярэй у ягоную кватэру

Суд Заводскага раёна Мінска 19 кастрычніка асудзіў 66-гадовага мінчука Сяргея Кузняцова па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса – супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, на 1 год 6 месяцаў «хатняй хіміі». Пенсіянера абвінавацілі ў тым, што ён пагражаў супрацоўнікам АМАПа нажом, калі тыя ўзломвалі дзверы ў ягоную кватэру пасля таго, як ён патэлефанаваў у міліцыю і папрасіў прыцягнуць Лукашэнку за абразу Віктара Бабарыкі. Мінчуку за гэта стрэлілі ў грудзі з помпавай стрэльбы.

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»