Сяргей Крупеніч
Былы палітвязень
Дата затрымання: 15 ліпеня 2021
Від пакарання: арышт
Сяргей Крупеніч - праграміст з Мінску, асуджаны 7 разоў па адміністрацыйным артыкуле 19.1 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) за тое, што ён з жонкай перасылалі адзін адному навіны з тэлеграм-каналаў.
Агулам мужчына атрымаў амаль 100 сутак арышту. Таксама па гэтым артыкуле чарговы адміністрацыйны арышт адбывае яго жонка Анастасія.
У пятніцу 5 лістапада іх пакаралі ў дзевяты раз на 15 сутак кожнага па арт. 19.11 КаАП за перасылы адзін адному ў прыватных паведамленнях навінаў з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Такое рашэнне прыняла суддзя Ленінскага раёна Анастасія Ачалава. Агулам у мужа і жонкі налічвалася 126 і 127 сутак арышту па дзевяці пастановах суда.
Негледзячы на пастановы аб арышце, увечары 5 лістапада пасля суду Сяргея і Анастасію адпусцілі на волю з ІЧУ на Акрэсціна без тлумачэння прычынаў. Яны ў хуткім часе пакінулі Беларусь. Цяпер яны ў бяспецы.
Амаль 100 сутак за кратамі: мужа і жонку сёмы раз асудзілі за «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы