Сяргей Крук

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 22 чэрвеня 1986

Дата затрымання: 15 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 15 траўня 2024

Суддзя: Ерафееў Яўген

Пракурор: Фядорчанка Сямён

Справы: Пратэсты Жлобін

Сяргей Крук

Сяргей Юр'евіч Крук у сакавіку 2022 года быў асуджаны судом горада Жлобіна разам з палітвязнем Віталём Фесікам.

Хлопцы праходзілі міма плошчы Вызваліцеляў у жніўні 2020 года і тым самым "злосна парушылі грамадскі парадак" і "зладзілі масавыя беспарадкі".

Сяргей атрымаў 2 гады "хіміі".

Пракурорам па справе быў ужо вядомы ў Жлобіне Сямён Федарчанка. Суддзя - Яўген Ерафееў. Адбываў пакаранне ў ПУАТ № 24.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Выйшаў на волю ў траўні 2024 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»