Сяргей Крэйда

Дата нараджэння: 24 лютага 1985

Дата затрымання: 30 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 лютага 2023

Суддзя: Брысіна Жанна

Сяргей Міхайлавіч Крэйда быў затрыманы паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Сяргею было прад'яўлена абвінавачванне паводле арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Справу палітвязня разглядалі 23 снежня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе. Суддзя Жанна Брысіна прызначыла Сяргею два гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў СТ № 8. 

Сяргей цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю меркавана ў лютым 2023 г.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»