Сяргей Краўчук

Дата нараджэння: 14 красавіка 1978

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шоцік Таццяна

26 жніўня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска асудзілі Сяргея Леанідавіча Краўчука. Яго прызналі вінаватым у абразе прэзідэнта Беларусі (арт. 368 КК).

Згодна з абвінавачаннем, Краўчук меў намер публічна абразіць Лукашэнку, таму ў стане алкагольнага ап'янення вусна зняважыў яго дома і ў службовай машыне міліцыянтаў

Абвінавачаны прызнаў віну і пазнаў сябе на відэазапісах з нагруднага рэгістратара супрацоўніка міліцыі. Ягоная віна таксама даказвалася паказаннямі сведкаў, якія чулі, як Краўчук абражае Лукашэнку.

Суддзя Таццяна Шоцік агучыла вырак: тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ (“хатняй хіміі”). Сяргея Краўчука вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Таксама яго будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»