Сяргей Красоўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 9 кастрычніка 1989

Дата затрымання: 21 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 7 студзеня 2023

Суддзя: Машкетаў Юрый

Пракурор: Серакоў Яўген

Справы: Пратэсты Мінск

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Сяргей Аляксандравіч Красоўскі быў затрыманы 21 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Падчас жнівеньскіх пратэстаў яму разбілі галаву, а падчас запісаў пакаяльнага відэа хлопца прымушалі даваць пэўныя паказанні.

Вядома, што падставай для завядзення справы стаў яго ўдзел у счэпцы на акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года. У той дзень ён быў моцна паранены.

Сяргею прад'явілі абвінавачванне і змясцілі яго ў СІЗА-1.

16 сакавіка 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна быў вынесены прысуд Сяргею Красоўскаму: суддзя Юрый Машкетаў прызнаў яго вінаватым і асудзіў да 1 года і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

У чэрвені 2022 г. быў этапаваны ў калонію № 17 у Шклове.

Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і ў студзені 2023 г. выйшаў на волю.

Палітвязня Сяргея Красоўскага асудзілі на 1,5 года пазбаўлення волі

Палітвязень падкрэсліў, што атрымаў траўму галавы і спіны, але міліцыянты не дапамаглі яму: ён ляжаў на зямлі і не мог падняцца. І толькі невядомыя пратэстоўцы паднялі яго і павялі ў бок праспекта — там яго забралі на "хуткай дапамозе": у бальніцы зафіксавалі ўдар і гематому ў вобласці патыліцы. Таксама ён распавёў, што падчас дачы паказанняў у дзень затрымання на яго аказваўся маральны ціск.

«Ён не верыў, што яго будуць пераследваць, бо лічыў сябе пацярпелым»: гісторыя палітвязня Сяргея Красоўскага

Да 21 кастрычніка 32-гадовы плітачнік Сяргей Красоўскі адпрацоўваў размеркаванне пасля заканчэння дзяржаўных курсаў, хацеў адкрыць сваю справу і не прапускаў ніводнага матчу любімай футбольнай каманды "Мілан". Але ў гэты дзень яго яшчэ да працы затрымалі ў інтэрнаце па падазрэнні паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. У ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года падчас пратэстаў Сяргея ўдарылі дубінкай па галаве недалёка ад Стэлы, але з пацярпелага ён ператварыўся ў абвінавачанага.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»