Сяргей Козел

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 6 лістапада 1996

Дата затрымання: 2 снежня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Рудэнка Аляксандр

Групы: Выкладчыкі

Справы: Пратэсты Мінск

Сяргей Козел быў затрыманы напачатку снежня 2022 года і да суда змешчаны ў СІЗА №1. Да затрымання Сяргей працаваў настаўнікам гісторыі ў мінскай школе № 30. Мужчына скончыў гістфак БДУ і яшчэ са школьных гадоў вельмі захапляецца вывучэннем гісторыі. Ён жыхар Моталя. Яго абвінавацілі ў арганізацыі  і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 7 лютага 2023 года вынесены прысуд. Суд прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады ("хатняя хімія"). Справу разглядаў суддзя  Аляксандр Рудэнка.

Сяргея вызвалілі з-пад арышту ў залі суда.

24 лютага 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Настаўніка гісторыі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе прысудзілі да "хатняй хіміі"

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 7 лютага вынесены прысуд жыхару Моталя Сяргею Козелу, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»