Сяргей Космач

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Барэйка Дзяніс

Маладзечна: 1,5 года «хатняй хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады

19 студзеня 2022 года суд Маладзечанскага раёна разгледзеў справу Сяргея Космача, якога абвінавацілі ва ўчыненні злачынства па 369 арт. КК РБ «Знявага да прадстаўніка ўлады». Бок абвінавачвання падтрымліваў пракурор Барэйка. Інфармацыі з судовага пасяджэння амаль няма. Праваабаронцам стала вядома, што ў якасці пакарання для абвінавачанага пракурор запытаў два гады «хатняй хіміі» і маральную кампенсацыю ў памеры 100 базавых велічынь.

У выніку Сяргея Космача прызналі вінным у здзяйсненні злачынства па 369 арт. КК РБ. Прыгаварылі да паўтара года абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу и пастанавілі выплаціць пацярпеламу 3 200 беларускіх рублёў (100 базавых велічынь) у якасці маральнай кампенсацыі. Тэлефон канфіскавалі на карысць дзяржавы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»