Сяргей Коршак

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Пракурор: Цвяткоў Арцём

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 4 жніўня 2021 года асудзіў да трох гадоў «хіміі» 38-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка з Мазыра Сяргея Коршака за каментары ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пра супрацоўніка ГУБАЗіКа Аляксандра Алёксу і суддзю Ленінскага раёна Марыну Клімчук. Яго дзеянні кваліфікавалі як пагрозу ўжывання гвалту супрацоўніку ГУБАЗіКа паводле арт. 364 КК і як абразу суддзі паводле арт. 391 КК. На судзе абвінавачваны прызнаў віну і растлумачыў, што яго закранула інфармацыя пра тое, што Алёкса прычыніў шкоду іншаму чалавеку, таму пакінуў каментар: «Нужно ему морду расквасить». Каментар у ненарматыўнай лексіцы (на судзе ён не быў агучаны) размясціў пад інфармацыяй пра суддзю Клімчук, колькі і каму яна штрафаў прысудзіла. На суд пацярпелыя не з'явіліся, але папрасілі спагнаць з абвінавачванага 5 і 2 тысячы рублёў маральнай шкоды. Падчас следства суддзя і супрацоўнік ГУБАЗіКа заявілі, што «працуюць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ніколі не здзяйснялі ганебных учынкаў». Прысуд мазырчуку вынес Дзмітрый Карсюк, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Арцём Цвяткоў. 

За пагрозу гвалтам супрацоўніку ГУБАЗіКа і абразу суддзі мазырчука асудзілі да трох гадоў "хіміі"

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 4 жніўня асудзіў да трох гадоў «хіміі» 38-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка з Мазыра Сяргея Коршака за каментары ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пра супрацоўніка ГУБАЗіКа Аляксандра Алёксу і суддзю Ленінскага раёна Марыну Клімчук.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»