Сяргей Корсак
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 чэрвеня 1986
Дата затрымання: 8 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 22 сакавіка 2024
Суддзя: Кміта Мікалай
Пракурор: Карачун Вадзім
Сяргей Юр'евіч Корсак быў абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.
Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта, абвінаваўца – памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора Вадзім Карачун.
Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч 10 жніўня 2023 года прызнаў Сяргея Корсака вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
20 кастрычніка 2023 разглядалася апеляцыйная скарга ў абласным судзе.
10 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Месца, куды пераведзены Сяргей з СІЗА-6, невядомае.
Па падліках праваабаронцаў 22 сакавіка 2024 г. вызвалены.
Баранавічы: год калоніі прысудзілі за абразу Лукашэнкі мясцоваму жыхару