Сяргей Клютчэня
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 17 чэрвеня 1994
Дата затрымання: 16 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 28 жніўня 2023
Суддзя: Волк Аляксандр
Справы: Пратэсты Мінск
Сяргей Мікалаевіч Клютчэня быў затрыманы 16 лістапада 2021 года пасля вобшуку дома.
У судзе Савецкага раёна Мінска 17 сакавіка 2022 года да двух гадоў калоніі асудзілі двух братоў Андрэя і Сяргея Клютчэняў. Іх судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Такі прысуд вынес суддзя Аляксандр Волк.
Сяргей адбывае пакаранне ў ПК № 2.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.