Сяргей Ключанскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 лістапада 1973
Дата затрымання: 22 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 22 лістапада 2021
Дата вызвалення: 20 лістапада 2023
Суддзя: Ланцэвіч Маргарыта
Пракурор: Кароль Ганна
Справы: Пратэсты Гродна
Сяргей Юр'евіч Ключанскі быў абвінавачаны ва ўдзеле ў пратэсным маршы 6 верасня 2020 у Гродне. 3 лістапада 2021 распачаўся разгляд справы пад старшынствам суддзі Маргарыты Ланцэвіч, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Ганна Кароль.
Сяргей быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асуджаны да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
22 лістапада 2021 пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 43.
Вызвалены ў лістападзе 2023 г.
Чарговага ўдзельніка Маршу адзінства судзяць у Гродне