Сяргей Хаванскі

Дата нараджэння: 25 красавіка 1972

Дата затрымання: 7 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 39

Сяргей Яўгенавіч Хаванскі - жыхар Гродна, асуджаны ў студзені 2021 года судом Ленінскага раёна Гродна на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Дзеянні Хаванскага былі кваліфікаваны па арт. 368 Крымінальнага кодэксу.

Згодна з абвінавачваннем, Сяргей Хаванскі першага красавіка 2020 года пакінуў абразлівы каментар на адрас Лукашэнкі на сайце s13.ru (Блог Гродна). 

Сёмага сакавіка пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу ў Крупках.

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 39. 222002, Крупскі раён, г. Крупкі-2

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»