Сяргей Казакоў
Былы палітвязень
Дата затрымання: 27 студзеня 2011
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Шылько Алена
Групы: Актывісты
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Справы: Пратэсты Мінск
Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 году. Арыштаваны 27 студзеня 2011 года. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
12 траўня 2011 года суддзя Маскоўскага раёна горада Менска Алена Шылько асудзіла яго на 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Адбываў пакаранне ў бабруйскай калоніі № 2. Вызвалены праз памілаванне.