Сяргей Кастрыж
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 красавіка 1983
Дата затрымання: 30 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Дата вызвалення: 2 кастрычніка 2023
Справы: Дыверсія ў Мачулішчах
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Сяргей Уладзіміравіч Кастрыж быў затрыманы па справе дыверсіі ў Мачулішчах. Затрыманы за сувязь з Максімам Лапаціным: за дзень да арышту Максіма яны сустрэліся, Максім аддаваў яму пазыку ў 20 рублёў. Сяргей — шматдзетны бацька. Малодшай дачцэ 14 месяцаў.
З кастрычніка 2023 г. на волі з падпіскай аб нявыездзе.
Справу Сяргея перакваліфікавалі з арт. 289 КК (акт тэрарызму) на арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Вядома, што ён асуджаны да "хатняй хіміі".