Сяргей Касцюкевіч

рэкламіст

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 1 лістапада 1981

Дата затрымання: 30 снежня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 чэрвеня 2021

Дата вызвалення: 8 траўня 2024

Суддзя: Няборская Вольга

Пракурор: Завадзіч Віктар

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Мінск

Сяргей Аляксандравіч Касцюкевіч - крэатыўны дырэктар рэкламнага агенцтва Salmon Graphic.

Яму было прад'яўлена абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у нядзельным маршы шостага верасня. 

Паводле версіі Следчага камітэта, Сяргей Касцюкевіч "парушаў грамадскі спакой" у цэнтры Мінска, быў у першых шэрагах масавага мерапрыемства і "ўзначаліў вулічнае шэсце, выйшаўшы адным з першых на праезную частку". Яго абвінавацілі ў блакаванні транспартных шляхоў і парушэнні працы грамадскага транспарту. У тэлефоне менчука знайшлі паведамленні, "накіраваныя адміністратарам радыкальных Telegram-каналаў" пры дапамозе бота: там інфармацыя аб становішчы ў сталіцы, перамяшчэнні спецтэхнікі, выстаўленні агародж.

Сяргей Касцюкевіч прызнаў віну часткова. Ён прызнаў, што на нейкім участку шляху выходзіў на праезную частку разам з іншымі людзьмі, але рухаўся ў сярэдзіне калоны. Ён адзначае, што пайшоў на акцыю ў знак пратэсту з неадпаведным гвалтам.

Суддзя Вольга Няборская 17 лютага 2021 года прызнала яго вінаватым і прысудзіла тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). З 30 снежня і да суда Касцюкевіч знаходзіўся пад вартай, пасля прысуду яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

13 чэрвеня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №29.

Выйшаў на волю ў траўні 2024 г. 

Вядомага рэкламіста асудзілі на тры гады "хіміі" за тое, што нібыта ўзначальваў шэсце

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 17 лютага вынеслі прысуд крэатыўнаму дырэктару рэкламнага агенцтва Salmon Graphics Сяргею Касцюкевічу, абвінавачанаму паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у нядзельным маршы шостага верасня. Суддзя Вольга Няборская прызнала яго вінаватым і прысудзіла тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Да суда Касцюкевіч знаходзіўся пад вартай, пасля прысуду яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»