Сяргей Карпеня
Дата нараджэння: 2 красавіка 1994
Дата затрымання: 4 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 4 сакавіка 2022
Суддзя: Паўлоўская Іна
Пракурор: Карачун Вадзім
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 39

Сяргей Аляксандравіч Карпеня быў асуджаны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта).
Яго паказальна асудзілі проста на фабрыцы, дзе ён працуе.
20 снежня прайшоў выязны суд над 27-гадовым работнікам мэблевай фабрыкі «Лагуна» Сяргеем Карпенем.
Следства сцвярджала, што 17 верасня 2020 года Сяргей «з мэтай нанясення шкоды гонару і годнасці прэзідэнта» ў тэлеграм-канале «Баранавічы-97%» пакінуў паведамленне з ненарматыўнай лексікай. Мужчыну асудзілі на два гады «хіміі» і канфіскавалі яго тэлефон на карысць дзяржавы.
А пасля паседжання Вадзім Карачун, дзяржабвінаваўца па гэтай справе, яшчэ і прачытаў кіраўніцтву і працаўнікам фабрыкі лекцыю аб наступствах «супрацьпраўных паводзінаў» у інтэрнэце.
З 4 сакавіка 2022 года адбывае пакаранне.
![]()
Беларуса паказальна асудзілі на працоўным месцы