Сяргей Карнееў

Дата нараджэння: 4 лютага 1963

Дата затрымання: 18 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Пушкіна Жанна

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Сяргей Сяргеевіч Карнееў - жыхар Магілёва, якому 23 траўня 2023 года суд Кастрычніцкага раёна г. Магілёва вынес прысуд. Мужчыну абвінавачвалі ў "абразе Аляксандра Лукашэнкі" (арт. 368 КК). Падставай для крымінальнага пераследу стаў пост у "Аднакласніках" у красавіку 2022 года.

Сяргея прыгаварылі да абмежавання волі з адбываннем у ПУАТ ("хімія") тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў.

Вядома, што да суда ён утрымліваўся ў СІЗА.

25 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»