Сяргей Капліч
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
Вынік суда: 2 гады і 2 месяцы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Сяргейка Мікалай
Пракурор: Кізелевіч Яўген
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Пратэсты Ваўкавыск
41-гадоваму праграмісту Сяргею Каплічу ставяць у віну абвінавачванні адразу па двух артыкулах Крымінальнага Кодэкса Беларусі - 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп і 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці.
Справу разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка, дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваў Яўген Кізелевіч.
Ад адваката абвінавачаны адмовіўся. Свае правы на судзе адстойваў сам.
22 снежня Суд Ваўкавыскага раёна вынес прыгавор.
Сяргея Капліча прыгаварылі да абмежавання волі і канчаткова прызначылі 2 гады і 2 месяцы абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.