Сяргей Качук

Дата нараджэння: 6 ліпеня 1972

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчэрба Юльяна

Сяргей Міхайлавіч Качук быў першапачаткова затрыманы, але потым яго вызвалілі з-пад варты: да суду ён знаходзіўся на волі пад закладам у 7400 рублёў.

3 жніўня 2023 году ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска агучаны прысуд - пяць гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Таксама ён мусіць выплаціць 200 базавых велічыняў штрафу ў даход дзяржавы (7 400 рублёў). Вырак агучыла суддзя Юліяна Шчэрба.

25 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Пяць гадоў "хатняй хіміі", больш за сем тысяч рублёў штрафу: мужчыну асудзілі за каментары

Стала вядома, што трэцяга жніўня 2023 году ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска агучаны прысуд 51-гадоваму інжынеру Сяргею Качуку.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»