Сяргей Кабзенка

Дата нараджэння: 26 снежня 1994

Дата затрымання: 26 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Кацэр Сяргей

Сяргей Аляксандравіч Кабзенка ўпершыню быў затрыманы 5 кастрычніка 2022 года. Яму далі 10 сутак арышту за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Далейшы яго лёс дакладна невядомы, акрамя таго, што яго абвінавацілі па артыкуле 342 за ўдзел у пратэстах і судзілі, але прысуд невядомы.

26 студзеня 2023 года Сяргея затрымалі за тое, што ён калісьці скінуў у адзін з раённых чатаў жартаўлівую аб'яву, у якой былі апісаныя «прыкметы» Лукашэнкі. 

30 сакавіка 2023 года ў судзе Маскоўскага раёну Мінска суддзя Сяргей Кацэр пачне разглядаць справу па арт. 368 КК РБ і 367 КК РБ.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»