Сяргей Ярошкін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 жніўня 1990
Дата затрымання: 4 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 4 лютага 2022
Дата вызвалення: 15 траўня 2024
Суддзя: Рамашка Кацярына
Пракурор: Бараноўскі Аляксей
Справы: Пратэсты Брэст, Справа карагодаў
Сяргей Міхайлавіч Ярошкін — фігурант крымінальнай справы "карагодаў", узбуджанай пасля акцыі пратэсту ў Брэсце 13 верасня 2020 года. Сяргея асудзілі да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
На пачатку верасня 2022 г. Сяргея перавялі з ПУАТ № 39 у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 17 у Гомелі.
Паводле наяўнай інфармацыі, 15 верасня 2022 г. у судзе Савецкага раёна Гомеля над палітвязнем адбыўся суд паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мохараў. Вынік і прычыны невядомыя.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Выйшаў на волю вясной 2024 г.
Да 1,5 года калоніі: у Брэсце асудзілі дзявятую і дзясятую партыю па "справе карагодаў"