Сяргей Ярмоліч

Дата нараджэння: 20 лістапада 1976

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Братанава Святлана

Ярмоліч Сяргей Мікалаевіч - Жыхар Лунінецкага раёна. 13 студзеня 2022 года быў асуджаны па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Знявага прадстаўніка ўлады). Мужчыну вінавацілі ў тым, што 30 траўня 2020 года ў сацсетцы "Аднакласнікі" ў групе "STOP LUKA" пад публікацыяй пра гарадзенскага міліцыянта Казлоўскага напісаў каментар. Каментар палічылі публічнай абразай міліцыянера.

Суд над ім прайшоў у Лунінцы. Суддзя Святлана Братанава вынесла прысуд - 2 гады "хатняй хіміі".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»