Сяргей Іваноў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 23 лістапада 1979
Дата затрымання: 21 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 27 кастрычніка 2023
Справы: Акцыі на чыгунцы
Сяргей Анатольевіч Іваноў быў асуджаны па артыкулах аб прывядзенні іншым спосабам у непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту, шляхоў зносін, сродкаў сігналізацыі (ч. 1 ст . 309 КК).
Сяргей Іваноў быў затрыманы 12 сакавіка 2021 года. Падчас папярэдняга следства Іваноў сваю віну прызнаў, пры праверцы паказанняў на месцы паказаў месца, дзе выраблялася закарочванне ланцуга пры дапамозе дратоў, а пазней адмовіўся ад дачы тлумачэнняў, скарыстаўшыся арт. 27 Канстытуцыі. У ходзе судовага разбіральніцтва абвінавачаны прызнаў толькі адзін эпізод, які быў здзейснены пад уплывам асабістых матываў — страты дзіцяці: ён паехаў на сваім аўтамабілі-таксі ў лес, з дапамогай дроту закараціў рэйкавы ланцуг. Па іншых эпізодах віну не прызнаў, сказаў, што сам сябе абгаварыў падчас следства.
Яго асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму.
На пачатку снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Сяргея з СІЗА-2 у ПК №2.
Напрыканцы кастрычніка 2023 г. выйшаў на волю.
На тры гады калоніі асудзілі жыхара Віцебска за замыканне чыгуначных шляхоў