Сяргей Індзюкоў
Дата затрымання: 20 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Шаршнёў Яўген
Месца зняволення: СІЗА-3

Сяргей Міхайлавіч Індзюкоў асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, са штрафам у памеры 60 базавых велічыняў (1 920 рублёў).
Яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта).
![]()
Гамяльчаніна асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады і зліў дадзеных