Сяргей Гурло
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Серакова Вольга
Групы: Актывісты
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
У судзе Бабруйскага раёна 18 траўня 2021 году вынесены прысуд па крымінальнай справе старшыні бабруйскай філіі Беларускага незалежнага прафсаюза Сяргея Васільевіча Гурло.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Мужчыну абвінавачвалі у абразе двух супрацоўнікаў міліцыі і судзілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады). Прысуд: паўтары гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу “хатняя хімія”.
Знаходзіцца за межамі Беларусі.
У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 12 снежня 2024 года суддзя Серакова Вольга будзе прымаць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Лідар незалежнага прафсаюза "Белшыны" асуджаны на паўтара года "хатняй хіміі"