Сяргей Гунь
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 5 чэрвеня 1980
Дата затрымання: 3 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 чэрвеня 2023
Дата вызвалення: 29 чэрвеня 2024
Суддзя: Крэнжыеўскі Дзмітрый
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Сяргей Уладзіміравіч Гунь — былы дырэктар івэнт-агенцтва KRONA, быў затрыманы 3 чэрвеня 2022 года ў сябе на лецішчы. Яму інкрымінавалі арт. 342 Крымінальнага кодэксу (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама 130 ч. 1 (распальванне варожасці) і ў выніку асудзілі на 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Сяргей нарадзіўся ў Гомелі, скончыў каледж музычнага мастацтва, шмат займаўся спортам, збіраўся паступаць на факультэт фізічнай культуры, але жаданне займацца музыкай перамагло і хлопец стаў студэнтам Універсітэта культуры. Актыўна ўдзельнічаў у гульнях КВЗ. Мае малога сына Емяльяна.
У кастрычніку 2020 г. Сяргей быў збіты амапаўцамі за тое, што зняў іх на відэа. У лютым 2021 г. яго затрымлівалі па адміністратыўных артыкулах: тады ў зняволенні ён чатыры дні трымаў сухую галадоўку, у выніку атрымаў штраф.
У ІЧУ Сяргей, пратэстуючы супраць свайго зняволення, абвяшчаў сухую галадоўку.
У сярэдзіне ліпеня 2022 г. яго змясцілі ў СІЗА-1. На пачатку лютага 2023 г. Сяргея перавялі ў магілёўскую Турму № 4. Суд над ім адбыўся 3 сакавіка 2023 г.
Адбываў пакаранне ў ПК № 3.
Выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 г.
Палітзняволены Сяргей Гунь на знак пратэсту абвясціў сухую галадоўку