Сяргей Глівенка

Дата затрымання: 4 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 месяцы

Від пакарання: арышт

Суддзя: Братанава Святлана

Пракурор: Пенер Ганна

Сяргей Глівенка быў абвінавачваны ў абразе загінулых у Баранавічах лётчыкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Святлана Братанава, дзяржаўная абвінаваўца — памочнік пракурора Ганна Пенер.

У Луніненцкім раённым судзе 7 кастрычніка вынесены прысуд. Суд прызнаў Сяргея Глівенку вінаватым і вынес наступнае пакаранне: арышт тэрмінам на 3 месяцы.

Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

А вось кампенсацыя за два "лішнія" месяцы пад следствам у такім выпадку заканадаўствам не прадугледжаная.

За абразу загінулых у Баранавічах лётчыкаў пенсіянеру прысудзілі тры месяцы арышту, але да суда ён адседзеў больш за пяць

У Луніненцкім раённым судзе 7 кастрычніка вынесены не зусім звычайны прысуд 60-гадоваму Сяргею Глівенку, абвінавачанаму ў абразе загінулых у Баранавічах лётчыкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»