Сяргей Гардзіевіч
журналіст інтэрнэт-выдання “Першы рэгіён”
Дата нараджэння: 22 чэрвеня
Дата затрымання: 22 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэксу - Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Месца зняволення: Хатні арышт

Сяргей Гардзіевіч - журналіст інтэрнэт-выдання “Першы рэгіён” з Драгічына.
22 снежня 2020 г. па дарозе з Драгічына ў Брэст ён быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП. Пазней у яго кватэры адбыўся ператрус, журналіста затрымалі на 72 гадзіны па ўзбуджанай у дачыненні да яго крымінальнай справе па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Гаворка ідзе нібыта пра рэпост паведамлення ў адной з драгічынскіх груп у Viber, да якой мае дачыненне Сяргей Гардзіевіч.
25 снежня ў дачыненні да Сяргея Гардзіевіча была абраная мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту.