Сяргей Гацкевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 снежня 2003
Дата затрымання: 10 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў выхаваўчай калоніі (для непоўнагадовых)
Дата вызвалення: 30 снежня 2023
Суддзя: Філонік Вера
Іншыя пазнакі: Затрыманыя непоўнагадовымі
Справы: Пратэсты Брэст
Сяргей Сяргеевіч Гацкевіч — 11-класнік з Брэста, на момант вынясення прысуду непоўнагадовы.
На Сяргея была заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) за выбарчыя пратэсты 10 жніўня. Да суда Сяргей знаходзіўся на волі пад наглядам.
10 сакавіка 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста Сяргею і яшчэ 8 іншым фігурантам гэтай крымінальнай справы вынеслі прысуды. Сяргей Гацкевіч атрымаў тры гады пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі № 2.
Выйшаў на волю 30 снежня 2023 г.
Хроніка судовых працэсаў:
Больш за 20 пацярпелых міліцыянтаў. У Брэсце за масавыя беспарадкі 10 жніўня судзяць адразу дзевяць чалавек
"Камяні ў нас кідалі як па камандзе": што кажуць міліцыянты ў судзе па сутыкненнях у Брэсце 10 жніўня
Ад 3 да 4,5 гады калоніі. У Брэсце запрасілі тэрміны для дзевяці чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня
У Брэсце на 3-4,5 гады калоніі асудзілі дзевяць чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня