Сяргей Есьмановіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 студзеня 1986
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 студзеня 2023
Суддзя: Хлышчанкоў Аляксей
Справы: Справа Зельцэра
Сяргей Пятровіч Есьмановіч быў затрыманы ў Гомелі па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Сяргея змясцілі ў СІЗА-3.
У Гомельскім абласным судзе 22 лістапада 2022 г. палітзняволенага прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў Сяргею два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
20 студзеня 2023 г. Сяргей выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. За кратамі яго ўтрымлівалі 1 год, 3 месяцы і 21 дзень.
24 лютага 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Плынь асуджаных па "справе Зельцэра" не спыняецца: гамельчука асудзілі на два гады калоніі за каментары ў Telegram